Сайт не обновляется с 2022 года. Новости и статьи носят чисто информационный характер и рассказывают о прошлых годах жизни Кобрина. Реклама не размещается.

Предвыборная программа кандидата в депутаты Строчука Александра Сергеевича

 

Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь V созыва по Кобринскому избирательному округу № 12 Строчука Александра Сергеевича.
 
Строчук Александр Сергеевич, кандидат в депутаты, Кобрин
 
 
Вітаю Вас, шаноўныя Кабрынчане!
 
Я – Страчук Аляксандр, як сябра партыі БНФ, звяртаюся да Вас з нагоды выбараў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мая перадвыбарчая праграма складаецца з трох частак. Першая частка – гэта спецыфічныя праблемы нашага рэгіёну. Другая частка заснаваная на платформе партыі абароны народных інтарэсаў БНФ. І апошняй з’яўляецца “Народная Праграма” створаная  дэмакратычнымі плынямі Беларусі.
 
 
У Кобрыне, як і ў любым іншым горадзе, існуюць праблемы, якія часам не заўважаюцца, ці проста не вырашаюцца мясцовымі ўладамі. Давайце ўзгадаем, напрыклад, наш новы мост, які пасля ўводу ў эксплуатацыю праз некалькі гадоў стаў выглядаць горш, чым стары. Так сама нельга забываць пра такую праблему, як перакрытая падчас Дажынак плошча Леніна, якая зачыніла доступ да гасцініцы, пошты гасцям нашага гораду і падзяліла галоўны аўтобусны прыпынак на дзве часткі.  Кобрынскі раёны аддзел па надзвычайных сітуацыях пазбавіўся магчымасці хутка рэагаваць на выклікі грамадзян, пражываючых у цэнтры гораду. Многія жыхары горада выступаюць за тое, каб аднавіць праезд праз плошчу Леніна. Гэтыя і многія іншыя пытанні мне, як кабрынчаніну, хацелася б вырашыць.
 
 
Абарона нацыянальных інтарэсаў — гарантыя парадку і дабрабыту на нашай беларускай зямлі
 
 
Партыя БНФ заўсёды казала людзям праўду. Мы маем цьвёрдыя перакананьні і ясную праграму дзеяньняў. Мы прапануем вам тое, у што верым самыя, што адстойваем шмат гадоў, што лічым важным дзеля ўмацаваньня і росквіту нашай нацыі і нашай дзяржавы.
 
 
Самае галоўнае — лёс Беларусі павінны вырашацца ў Менску, а не ў Маскве, Варшаве, Брусэлі ці Пекіне.
 
 
 
 
Дзеля адраджэньня беларускай эканомікі Партыя БНФ выступае за:
 
 
— Вяртаньне індывідуальным прадпрымальнікам магчымасьці выкарыстаньня наёмнай працы.
 
— Зьмяншэньне колькасьці падаткаў, спрашчэньне сыстэмы іх уплаты.
 
— Асаблівую дзяржаўную падтрымку малому і сярэдняму бізнэсу.
 
— Скасаваньне мытаў на сацыяльна важныя для нашых грамадзян тавары, у тым ліку мытаў на аўтамабілі.
 
 
 
 
Дзеля забесьпячэньня годнага жыцьця для грамадзянаў Беларусі Партыя БНФ выступае за:
 
 
— Адмену прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ і іншых навучальных установаў, але з наданьнем гарантыяў першага працоўнага месца для маладых спэцыялістаў.
 
— Стварэньне “фонду будучых пакаленьняў”, праз які дзяржава павінна забясьпечыць падтрымку маладых сем’яў зь дзецьмі і захаваць выдзяленьне жыльля шматдзетным сем’ям.
 
— Вяртаньне гістарычнай сымболікі: бел-чырвона-белага сьцяга і гербу “Пагоня”.
 
 
 
 
Дзеля заняцьця Беларусьсю годнага месца ў сьвеце Партыя БНФ выступае за:
 
— Адмену візавага збору для грамадзян Беларусі пры атрыманьні візаў разьвітых краінаў Захаду  з пэрспэктывай поўнай адмены візавага рэжыму для беларусаў.
 
Распрацаваная з удзелам больш як 40 экспертаў, Народная праграма – гэта комплекс канкрэтных дзеянняў у палітыцы, эканоміцы, сацыяльнай сферы для паляпшэння якасці жыцця людзей.
 
 
 
Палітыка
 
Народная праграма – за вяртанне Парламенту сапраўднай ролі. Ён павінен быць цэнтрам распрацоўкі законаў, які трэба паставіць пад кантроль людзей. Як? Па прыкладзе суседніх краін – поўнай адкрытасцю. Кожны мае права ведаць, як галасаваў ягоны дэпутат па кожным пытанні, колькі ён зарабіў, дзе жыве, на чым ездзіць ён і ягоная сям’я.
 
 
 
Эканоміка
 
2011 год паказаў: беларускі эканамічны цуд цалкам разбурыўся. Патрэбна аздараўленне эканомікі.
 
 
 
Народная праграма прапануе:
 
Стварэнне новых працоўных месцаў у рэальным сектары
 
Адмена сістэмы кароткатэрміновых кантрактаў
 
Стымуляванне нашага экспартнага патэнцыялу
 
Развіццё лагістычнага патэнцыялу: новыя дарогі, абнаўленне чыгункі, авіяперавозкі
 
 
Сацыяльная палітыка
 
Людзі ствараюць краіну. Мы аб’яўляем прынцып “Беларуская сям’я” – мінімум двое дзяцей”. Таму:
 
Сям’я мае атрымліваць да 50% выдаткаў, патрэбных для дзіцяці ў першыя гады жыцця
 
Ільготнае крэдытаванне, пазыкі на жыллё, іншыя патрэбы для сем’яў, што маюць 2-х і болей дзяцей.