Сайт не обновляется с 2022 года. Новости и статьи носят чисто информационный характер и рассказывают о прошлых годах жизни Кобрина. Реклама не размещается.

Программа Международной культурной акции “Жывая спадчына, повязь часоў” в Кобрине

Праграма Міжнароднай культурнай акцыі “Жывая спадчына, повязь часоў” у рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны.

 


КІНАТЭАТР “РАДУГА”

9-15 верасня - тэатралізаваная праграма “Марысіны забаўлянкі” з паказам першага анімацыйнага поўнаметражнага фільма пад назвай  “Прыгоды Несцеркі”.

23-29 верасня – паказ мастацкага фільма “Сляды Апосталаў” (Беларусьфільм) .
 

 

ДЗІЦЯЧАЯ БІБЛІЯТЭКА

28 верасня - 11.00 - Дзень беларускай казкі “Казка родная, народная”:

- прэзентацыя кніжнай выставы “Да нас у госці казка завітала”;

- выступленне лялечнага тэатра: беларуская народная казка “Легкі хлеб”;

- віктарына-эстафета па беларускім народным казкам “Казкі водзяць карагод”;

- конкурс дзіцячых малюнкаў “Казачныя акварэлькі”.

 

ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА

29 верасня – 14.00 - Свята беларускай мовы “Душа народа – у роднымслове”:

- адкрыты прагляд літаратуры “Беларусь і культурная Памяць Еўропы”;

- выступленне літаратурна-паэтычнай групы “Ён любіў усе колеры жыцця” (да 100 годдзя з дня нараджэння С.Грахоўскага);

- творчая сустрэча з паэтамі Кобрыншчыны “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай”;

- прэзентацыя сайта “Жывая спадчына Беларусі”.

 

ПАРК ІМЯ А.В.СУВОРАВА, ДЗІЦЯЧЫ ЗАБАЎЛЯЛЬНЫ ЦЭНТР "КЕША"

28-29 верасня - “Бабулін куфэрак” – гульнёвыя праграмы для дзяцей.

 

УК «КОБРЫНСКІ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ ІМЯ А.В.СУВОРАВА»

28-29 верасня - выстава кніг “Гартаем мудрасці старонкі” (з фондаў Кобрынскага ваенна-гістарычнага і Брэсцкага абласнога  краязнаўчага музеяў);

- фотавыстава “Гістарычная спадчына Кобрыншчыны”.

 

КОБРЫНСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТУРЫ

28 верасня - 17.00 - свята “Спадчына мая”:

 

Вестыбюль

- выставы дажыначных вянкоў, кампазіцый, караваеў “Дажыначная песня”;

- абрад замесу каравая “Караваю, мой раю” з удзелам фальклорнага калектыву вёскі Акцябр. Дэгустацыя караваяў;

- абрад вяночкі “Завівайце, дзяўчаты вяночкі” з удзелам фальклорнага калектыву вёскі Дзівін.

 

Выставачная зала

- “Запрашае Кобрынская карчма” - дэгустацыя і продаж мясцовых прысмакаў і напояў (медавуха, збіцень і інш.);

- “Смачна есці!” - прэзентацыя-конкурс базавых рэгіянальных страў турысцкай дэстынацыі “Муховэцька Кумора” (аграсядзібы Кобрыншчыны);

- “Грай, гармонік, скрыпка, грай!” – імправізаваныя найгрышы;

- сюжэтна-гульнёвая праграма “Каля нашай хаты” з удзелам народнага тэатра песні, музыкі і гульні “Крынічка”.

 

Вестыбюль, другі паверх

- прэзентацыя-выстава кобрынскіх ручнікоў і прадметаў хатняга побыту  “З бабулінага куфра” (з фондаў Кобрынскага музея).

 

Глядзельная зала

- тэатралізаваная канцэртная праграма “Сёння ў нашай хаце свята” з удзелам творчых калектываў “Хутар” і “Маланка” (Польшча), “Крынічка” і “Бурштын” (Беларусь).

 

Н. Жук, начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи