Прадстаўнікі рыцарскага клубу “Alba Ruthenia” і агенцтва рэгіянальнага развіцця “ Дзедзіч ” завіталі ў Кобрынскую дзіцячую вёску з падарункамі і конкурсамі. Расказвае адная з арганізатарак мерапрыемства - Аляксандра:
- Мы ладзілі мерапрыемства па праграме “Мова – дзеткам”. Неяк у дзіцячыя дамы людзі шмат ездзяць, а сюды - не завітаюць.
У час імпрэзы дзеці бралі ўдзел у конкурсах на веданне роднай мовы, спалучаных з інсцэніроўкамі сярэднявечных гульняў і танцаў. Па сканчэнні конкурсаў, мерапрыемства перанеслася на надворак, дзе рыцарскі клуб паказаў майстэрства вогненнага відовішча і сярэднявечнага фехтавання.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя

