Дарагія кабрынчане!
Шчыра і сардэчна віншуем вас з надыходзячым 2015 годам!
Новы год – гэта не толькі пачатак адліку часу ў календары, гэта і пачуцці, і поспехі, і перамогі, якія робяць нас мудрэйшымі, а наша жыццё цікавым.
Адыходзячы 2014 год для ўсіх нас быў годам напружанай працы і адказных рашэнняў. Мы пражылі яго ў міры і згодзе, забяспечылі развіццё ўсіх сфер жыццядзейнасці, рэалізавалі намечаныя планы. Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць што любіць і зберагаць у нашым краі.
Паважаныя землякі!
Прыміце словы вялікай удзячнасці за працавітасць і разуменне, цярпенне і аптымізм, якія абавязкова дапамогуць справіцца з любымі цяжкасцямі і нададуць сілы для будучых здзяйсненняў.
Няхай Новы год прынясе дабро, любоў, міласэрнасць, а наша родная Беларусь застанецца мірнай і стабільнай.
Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, міра і згоды, дабрабыту і цудоўнага святочнага настрою.
З Новым годам!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
