Сайт не обновляется с 2022 года. Новости и статьи носят чисто информационный характер и рассказывают о прошлых годах жизни Кобрина. Реклама не размещается.

Віншаванне кіраўніцтва раёна з юбілеем з дня ўтварэння органаў ЗАГС

Паважаныя работнікі і ветэраны
аддзела ЗАГС Кобрынскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са стогадовым юбілеем з дня ўтварэння органаў ЗАГС!

За 100 гадоў органы ЗАГС прайшлі плённы перыяд утварэння, станаўлення і развіцця, насычаны яркімі памятнымі падзеямі.

Значнасць вашай работы пераацаніць цяжка. Ажыццяўляючы рэгістрацыю ўсіх відаў грамадзянскага стану ва ўзаемасувязі з рознымі дзяржаўнымі структурамі, вы забяспечваеце абарону законных правоў і інтарэсаў кабрынчан, прымаеце ўдзел у пошуку і аднаўленні дакументаў, неабходных насельніцтву.

Ваша праца звязана з самымі значнымі падзеямі ў жыцці чалавека: нараджэнне дзіцяці, вяселле, юбілей. Майстэрства, душэўная цеплыня, якой вы шчодра дзеліцеся з людзьмі, робяць іх яркімі і незабыўнымі.

Упэўнены, што ваш прафесіяналізм, творчы патэнцыял і адказнасць будуць служыць павышэнню прэстыжу сям'і і ўмацаванню сямейных каштоўнасцяў.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!