Как в Кобрине занимаются популяризацией свадебного костюма

Кобрынскаму ваенна-гiстарычнаму музею iмя Аляксандра Суворава сёлета 75 гадоў. Калi вы думаеце, што тут могуць цiкава расказаць толькi пра расiйскага палкаводца, — памыляецеся.

Генералiсiмус «заняў» на пешаходнай вулiцы Суворава толькi маленькi домiк — асабняк, якi належаў яму ў XVII стагоддзi. У суседнiм двухпавярховым будынку размешчана пастаянная экспазiцыя «Сем стагоддзяў Кобрына». У адной з залаў сабраны народныя строi, якiя ткалi, шылi, вышывалi i насiлi на Кобрыншчыне. У цэнтры — вiзiтка раёна: знакамiты касцюм лелiкаўскай сваццi, унесены ў Спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Беларусi.

свадебный костюм свахи Кобрин

— Хоць наш музей ваенна-гiстарычны, мы за доўгiя гады сабралi багатую этнаграфiчную калекцыю. А зараз актыўна ўключылiся ў папулярызацыю народнага кобрынскага строя i касцюма лелiкаўскай сваццi, — расказвае дырэктар музея Алена Бабенка.

Такога касцюма, якi шылi некалi ў вёсцы Лелiкава, вы не ўбачыце нiдзе. Ён выдзяляецца павышанай дэкаратыўнасцю. Усе часткi пашыты з баваўняных тканiн i багата аздоблены аплiкацыяй. На полачках, рукавах, манiшцы кашулi, на фартуху нашыты «вочы» — ланцужкi з закругленых ромбаў, у цэнтры якiх вышыты васьмiвугольныя зоркi.

Касцюм мае «вочы», таму што свацця кiравала вяселлем i ўсё мусiла бачыць. Гэтыя зоркi-вочы таксама засцерагалi маладых ад сурокаў. Звычайна на лелiкаўскiм вяселлi былi старшая свацця — родная сястра цi цётка жанiха — i некалькi свашак — дзяўчынкi з жанiховага роду. Пачуцця гумару вяскоўцам было не займаць, i яны майстравалi галаўны ўбор у выглядзе какошнiка з пер’ем пеўня, бо свацця — яна ж не проста сяброўка жанiха, а самая што нi ёсць баявая сяброўка.

свадебный костюм свахи Кобрин

— У фондах музея ёсць арыгiнальныя фартушкi сваццi, а вось касцюма не было, — успамiнае Алена Бабенка. — Пасядзелi, падумалi, i наша супрацоўнiца Iна Корсак сама пашыла рэплiку! Самай цяжкай задачай стаў выраб галаўнога ўбору. Але неяк справiлiся. Анастасiя Шапяцюк падарыла нам лубяны каркас i брэжэ — карону з рознакаляровых стужак, упрыгожаную пацеркамi.

Валентина КОЗЛОВИЧ, «СБ»

Просмотры: (30) 14.10.2021

Еще новости по теме:

Нет записей